Ваш гид в законодательстве Республики Беларусь


Печать

Постановление МК РБ 27 15.06.2015 Аб унясенні змяненняў у пастанову Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ад 11 красавіка 2008 г. № 14

 

ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

15 чэрвеня 2015 г. № 27

 

Аб унясенні змяненняў у пастанову Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ад 11 красавіка 2008 г. № 14

 

На падставе абзаца другога падпункта 9.1 пункта 9 Палажэння аб парадку арганізацыі і правядзення на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь фестываляў, конкурсаў, форумаў, святаў і пленэраў, фiнансуемых з рэспублiканскага i (або) мясцовых бюджэтаў, зацверджанага пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 2 красавіка 2015 г. № 263 «Об организации и проведении на территории Республики Беларусь фестивалей, конкурсов, форумов, праздников и пленэров, финансируемых из республиканского и (или) местных бюджетов», Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

Унесці ў пастанову Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ад 11 красавіка 2008 г. № 14 «Аб Рэспубліканскім фестывалi-кірмашы рамёстваў «Вясновы букет» наступныя змяненні:

з назвы слова «рамёстваў» выключыць;

пастанаўляючую частку выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«Зацвердзіць прыкладзеную Інструкцыю аб парадку арганізацыі і правядзення Рэспубліканскага фестывалю-кірмашу «Вясновы букет»;

у Палажэнні аб Рэспубліканскім фестывалi-кірмашы рамёстваў «Вясновы букет», зацверджаным гэтай пастановай:

назву выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«Інструкцыя аб парадку арганізацыі і правядзення Рэспубліканскага фестывалю- кірмашу «Вясновы букет»;

пункты 1–3 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«1. Дадзеная Інструкцыя вызначае парадак арганізацыі і правядзення Рэспубліканскага фестывалю-кірмашу «Вясновы букет» (далей – фестываль-кiрмаш).

Арганізатарамі фестывалю-кірмашу з’яўляюцца Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт, грамадскае аб’яднанне «Беларускi саюз майстроў народнай творчасцi», Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь (далей – Міністэрства культуры).

Фестываль-кiрмаш праводзiцца ў мэтах падтрымкi народнай творчасцi i народнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, выяўлення сучаснага стану i перспектыў развiцця народных промыслаў (рамёстваў) Беларусi, аднаўлення рэдкiх i забытых традыцый, тэхнік і тэхналогій стварэння мастацкіх работ народнага мастацтва, дэманстрацыi творчага патэнцыялу народных майстроў у галiне народнага мастацтва (народных майстроў), майстроў народных промыслаў (рамёстваў) і іншых грамадзян Рэспублікі Беларусь, якія ажыццяўляюць творчую дзейнасць ў галіне народнага мастацтва (далей – майстры), стымулявання iх творчай дзейнасці, павышэння сацыяльнага i творчага статусу народных майстроў, папулярызацыi народнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.»;

у пункце 8:

падпункт 8.1 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«8.1. ажыццяўляе непасрэднае кіраўніцтва арганізацыяй і правядзеннем фестывалю- кірмашу, уносiць у Мiнiстэрства культуры прапановы па каштарысе выдаткаў на арганiзацыю i правядзенне фестывалю-кiрмашу, стварае дырэкцыю фестывалю- кірмашу;»;

абзац другі падпункта 8.2 выключыць; пункты 9 і 10 выключыць;

у пункце 11 словы «майстры народнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва»,

«Саюз», «і іншых устаноў» і «рамяства» замяніць адпаведна словамі «майстры», «саюз»,

«, устаноў» і «промысла (рамяства)»;

у пункце 12 слова «Саюз» замяніць словам «саюз»;

у пункце 13 словы «імя, імя па бацьку майстра народнага дэкаратыўна- прыкладнога мастацтва» замяніць словамі «асабістае імя, імя па бацьку (калі такое маецца) майстра»;

у пункце 14:

з абзаца другога словы «народнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва» выключыць;

у абзацы трэцім словы «мастацкіх рамёстваў і промыслаў» замяніць словамі

«промыслаў (рамёстваў)»;

у пункце 16 словы «Саюз» і «дадзенага Палажэння» замяніць адпаведна словамі

«саюз» і «дадзенай Інструкцыі»; у пункце 19:

словы «мастацкіх рамёстваў і промыслаў» замяніць словамі «промыслаў (рамёстваў)»;

словы «народнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва» выключыць;

з абзаца першага пункта 20 словы «народнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва» выключыць;

у абзацы дзясятым пункта 21 і пункце 24 словы «і рамёстваў» замяніць словам

«(рамёстваў)»;

у абзацы трэцім пункта 26 словы «гэтага Палажэння» замяніць словамі «дадзенай Інструкцыі».

2. Дадзеная пастанова ўступае ў сілу пасля яе афiцыйнага апублiкавання.

 

Міністр                  Б.У.Святлоў

 

 

УЗГОДНЕНА

Старшыня

Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта

А.В.Шорац

11.06.2015

 

УЗГОДНЕНА

Старшыня грамадскага аб’яднання «Беларускі союз майстроў народнай творчасці»

Я.М.Сахута

09.06.2015


Другие НПА

Постановление МК РБ №38 от 30.06.2015 О внесении изменений и дополнений в постановление Министерства культуры Республики Беларусь от 26 марта 2007 г. № 11 Решение Витебский горсовет №82 от 21.07.2015 О внесении изменений и дополнений в решение Витебского городского Совета депутатов от 30 декабря 2014 г. № 40 Решение Полоцкий райсовет №1408 от 17.07.2015 Об утверждении показателей стоимости одного квадратного метра общей площади квартир жилых домов, строящихся с государственной поддержкой, на 1 июля 2015 г. Решение Речицкий райисполком №1373 от 01.07.2015 О внесении изменений и дополнения в решение Речицкого районного исполнительного комитета от 26 сентября 2014 г. № 1731 Решение Чечерский райисполком №267 от 13.07.2015 О внесении изменения в решение Чечерского районного исполнительного комитета от 26 июля 2013 г. № 302 Решение Буда-Кошелевский райисполком №488 от 21.07.2015 О внесении изменения в решение Буда-Кошелевского районного исполнительного комитета от 18 июня 2013 г. № 408 Решение Калинковичский райсовет №40 от 25.05.2015 О присвоении наименований некоторым улицам города Калинковичи Решение Щучинский райисполком №437 от 15.07.2015 Об установлении нормативов фактического расхода тепловой энергии Решение Свислочский райисполком №472 от 15.07.2015 Об установлении нормативов фактического расхода тепловой энергии Решение Дятловский райисполком №256 от 13.07.2015 Об установлении нормативов фактического расхода тепловой энергии